ПАРЕ вярнула Расеі ўсе правы і заклікала вярнуць доўг


Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы 26 чэрвеня пацвердзіла паўнамоцтвы расейскай дэлегацыі без усялякіх абмежаванняў. Аўтарам рэзалюцыі стаў брытанскі дэпутат Роджэр Гейл. Яе падтрымалі 116 парламентарыяў, 62 прагаласавалі супраць.

Аб’ектыў
«Вы або сляпыя, або дурныя, або прадажныя». Расея вяртаецца ў ПАРЕ
2019.06.25 22:03

Дакумент дае расейскім дэпутатам усе правы для ўдзелу ў працы асамблеі: галасаваць, выступаць, абірацца ў кіроўныя органы, узначальваць камітэты і ўваходзіць у склад маніторынгавых місіяў, паведамляе Deutsche Welle.

У рэзалюцыі выказваецца шкадаванне з нагоды адсутнасці супрацы Масквы з ПАРЕ па пытаннях маніторынгу і канстатуецца шэраг трывожных тэндэнцый у сферы дэмакратыі, вяршэнства права і абароны правоў чалавека ў Расеі.

Таксама асамблея заклікала Расею вызваліць 24 украінскіх маракоў, затрыманых у лістападзе 2018 году ў Керчанскай затоцы, заплаціць 60 млн еўра даўгоў у Раду Еўропы, супрацоўнічаць з міжнароднай супольнасцю ў прыцягненні да адказнасці вінаватых у крушэнні MH17 Malaysia Airlines ды расследаванні забойства Барыса Нямцова.

Апроч таго, ад Масквы чакаюць эфектыўных мераў перадухілення парушэнняў правоў ЛГБТ.

Hавiны
ПАРЕ выступіла за актывізацыю супрацы з Беларуссю
2019.06.26 13:24

Расея не бярэ ўдзел у сесіях ПАРЕ з канца 2014 года, а ўнёскі ў Раду Еўропы на фінансаванне Парламенцкай асамблеі спыніла плаціць у ліпені 2017 года. А галоўнымі прэтэнзіямі да расейцаў сталі далучэнне Крыму і падтрыманне вайны на Данбасе.

25 чэрвеня 2019 года Парламенцкая асамблея Рады Еўропы прыняла рэзалюцыю, у якой запрасіла расейскую дэлегацыю вярнуцца да працы – без абмежавання права голасу.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў