Парашэнка заявіў пра магчымасць поўнамаштабнай вайны з Расеяй


Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што Украіна знаходзіцца пад пагрозай поўнамаштабнай вайны з Расеяй. Украінскі лідар адзначыў, што ў яго ёсць доказы перакідання да мяжы расейскіх войскаў.

Кіраўнік дзяржавы сказаў, што можа абгрунтаваць свае словах дадзенымі выведкі, паведамляе прэс-служба прэзідэнта. Пятро Парашэнка прадэманстраваў здымкі з спадарожніка, на якіх, паводле яго слоў, выяўлена расейская вайсковая база, размешчаная непадалёку ад мяжы з Украінай. Прэзідэнт адзначыў, што колькасць танкаў там за месяц вырасла ў тры разы.

«Колькасць падраздзяленняў, якія былі перадыслакаваныя ўздоўж нашай мяжы, прычым па ўсёй даўжыні, кардынальна ўзрасла. Пазіцыя адносна магчымых вучэнняў ніяк гэта павелічэнне не апраўдвае», – заявіў украінскі прэзідэнт.

Парашэнка адзначыў, што пасля інцыдэнту ў раёне Керчанскай пратоцы было неабходна забяспечыць адпор на выпадак шырокамаштабнага наземнага ўварвання.

«Я хачу, каб ніхто не думаў, што гэта забавы ці цацкі», – папярэдзіў Пятро Парашэнка.

Пра пагрозу сухапутнага ўварвання Парашэнка казаў і напярэдадні, абгрунтоўваючы сваё рашэнне перад дэпутатамі.

«Стрэльба, якая вісіць на сцяне, рана ці позна, але стрэліць. А тут – самалёты, верталёты, танкі, ракетныя комплексы, бронетранспарцёры, сістэмы залпавага агню», – заявіў ён, спасылаючыся на выведныя дадзеныя.

Hавiны
Пуцін пасля канфлікту ў Керчанскай пратоцы не пажадаў кантактаваць з Парашэнкам
2018.11.27 21:06

СК, belsat.eu

Стужка навінаў