Парашэнка, Вакарчук і Цімашэнка заклікаюць прыхільнікаў выйсці на Майдан


Апазіцыя ў Вярхоўнай радзе Украіны заклікала сваіх прыхільнікаў 8 снежня выйсці на майдан Незалежнасці ў Кіеве, каб падтрымаць патрабаванні да прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага перад сустрэчай у «нармандскім фармаце». Адпаведную заяву апублікаваў у Facebook палітык Андрэй Парубій.

Сумесную заяву фракцыяў «Еўрапейская Салідарнасць», «Бацькаўшчына» і «Голас» падпісалі Юлія Цімашэнка, Пятро Парашэнка і Святаслаў Вакарчук.

«З улікам лёсавызначальных праблемаў, якія стаяць перад Украінай сёння, напярэдадні нармандскай сустрэчы, уладам варта нагадаць пра »чырвоныя рысы« – патрабаванні ўкраінскага народа, якія ніхто не мае права ігнараваць. Мы заклікаем усіх украінцаў, усе дзяржаўныя палітычныя сілы, грамадскія арганізацыі выйсці на плошчу Незалежнасці 8 снежня а 13:00, каб прадэманстраваць наша адзінства і рашучасць у барацьбе за Украіну», – адзначаецца ў заяве.

«Чырвоныя рысы» для прэзідэнта Зяленскага апазіцыя сфармавала напярэдадні. Парушэнне гэтых рысаў, на думку апазіцыі, прывядзе да вялізных стратаў Украіны. Апазіцыя лічыць, што такімі рысамі з’яўляецца захаванне ўнітарнай дзяржавы і федэралізацыі, вывад расейскіх войскаў, раззбраенне баевікоў на Данбасе і ўсталяванне кантролю над мяжою, вяртанне Крыму, судовыя працэсы супраць Расеі.

Hавiны
Украіна для «барацьбы з расейцамі» атрымала зброю з ЗША
2019.11.12 08:26

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў