Парашэнка ўзначаліў партыю «Еўрапейская салідарнасць»


Экс-прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнку абралі старшынёй новай партыі «Еўрапейская салідарнасць».

Як перадае агенцтва УНІАН, адпаведнае рашэнне было прынята на партыйным з’ездзе. Вядома, што Парашэнка напісаў заяву на ўступленне ў партыю і атрымаў членскі білет толькі 30 траўня.

24 траўня зʼезд партыі «Блок Пятра Парашэнкі «Салідарнасць» прыняў рашэнне перайменаваць палітычную сілу ў партыю «Еўрапейская салідарнасць»

Партыя Парашэнкі знаходзіцца ў апазіцыі да новаабранага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага. У другім туры выбараў Парашэнка набраў 25% галасоў, а Зяленскі – больш за 73 адсоткі.

На выбарах у Вярхоўную Раду, што адбудуцца 27 ліпеня, «Еўрапейская салідарнасць» можа разлічваць на 2-3 месца, сведчаць апошнія апытанні. У лідарах рэйтынгу – партыя «Слуга народу»

КА belsat.eu

Стужка навінаў