Парашэнка: У наступным месяцы я сыду з офісу, але не з палітыкі


Дзейны прэзідэнт Пётр Парашэнка застанецца ў палітыцы. Пра гэта ён заявіў на прэс-канферэнцыі пасля абвяшчэння папярэдніх вынікаў экзіт-полаў.

«Ужо ў наступным месяцы я пакіну пасаду кіраўніка дзяржавы. Так вырашыла большасць украінцаў – і я прымаю гэтае рашэнне. Я сыйду з офіса, але я не сыходжу з палітыкі. Я застаюся ў палітыцы. Буду змагацца за Украіну», – заявіў Парашэнка.

«Таму што наша каманда павінна абараніць тыя дасягненні, якія мы разам з вамі заваявалі. Абараніць еўраатлантычную стратэгію, тыя межы, якіх мы дасягнулі за апошнія 5 гадоў, і якія зараз пад пагрозай», – растлумачыў ён.

Па выніках Нацыянальнага экзіт-полу ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў упэўнена перамагае Уладзімір Зяленскі. Свае галасы за яго аддалі 73,2% украінцаў, што прыйшлі на выбарчыя ўчасткі. За Пятра Парашэнку прагаласавала 25,3%.

ВІДЭА
Парашэнка павіншаваў Зяленскага з перамогай
2019.04.20 11:16

ЮВ/МВ belsat.eu

Стужка навінаў