Парашэнка сустрэўся з іерархамі УПЦ Маскоўскага патрыярхату


Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка позна ўвечары 13 лістапада правёў сустрэчу з часткай іерархаў Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхата.

Пра гэта паведамляе «BBC News Украіна». Сустрэча праходзіла ў закрытым рэжыме ва Украінскім доме ў Кіеве. У гэты час перыметр будынку ахоўвалі падраздзяленні Нацыянальнай гвардыі.

На сустрэчы прысутнічалі як мінімум тры іерарха УПЦ МП.

Дырэктар Нацыянальнага інстытута стратэгічных даследаванняў Расціслаў Паўленка пасля завяршэння сустрэчы распавёў журналістам, што на сустрэчы абмяркоўваліся розныя пытанні, у тым ліку, прэзідэнт Украіны распавёў пра свае перамовы з Сусветным патрыярхам.

«Дастаткова вялікая частка епіскапату Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату выступае за стварэнне адзінай Памеснай праваслаўнай царквы», – сказаў Паўленка.

Старшыня Сінадальнага інфармацыйна-асветніцкага аддзела УПЦ МП архіепіскап Клімент (Вячэра) заявіў, што не ведае пра гэтую сустрэчу.

«З прэзідэнтам можа сустракацца хто заўгодна, у нас епіскапы свабодныя людзі, грамадзяне Украіны з усім спектрам усіх правоў, і яны могуць сустракацца з кім заўгодна», – сказаў ён журналістам.

Сустрэча Парашэнкі з іерархамі УПЦ МП была запланаваная на дзённы час у аўторак, але адбылася толькі позна вечарам.

У гэты час у Кіева-Пячэрскай сабор епіскапаў УПЦ МП асудзіў рашэнне Сусветнага патрыярха ад 11 кастрычніка аб усталяванні яго юрысдыкцыі на тэрыторыі Украіны. Фактычна, гэта было рашэнне аб наданні УПЦ Кіеўскага патрыярхату аўтакефаліі.

У УПЦ МП завілі, што прэзідэнт Парашэнка адмовіўся правесці з імі сустрэчу на тэрыторыі Кіева-Пячэрскай Лаўры.

«Большая частка архірэяў УПЦ МП пачала шукаць прычыны, каб не прыйсці на сустрэчу: месца не пасуе», – паведамілі ў Адміністрацыі ўкраінскага лідара.

***

11 кастрычніка 2018 году Канстанцінопальскі патрыярхат пацвердзіў пастанову прыступіць да даравання аўтакефаліі ўкраінскай Царкве, зняў анафему з кіраўнікоў УПЦ КП і УАПЦ – Філарэта Дзенісенка і Макарыя Малеціча і скасаваў грамату 1686 году, паводле якой у юрысдыкцыю Маскоўскага патрыярхату была перададзена Кіеўская мітраполія.

Аб’ектыў
Украінскі досвед царкоўнай незалежнасці можа мець ланцуговую рэакцыю
2018.10.12 21:50

15 кастрычніка 2018 году Сінод Расейскай праваслаўнай царквы на паседжанні ў Менску асудзіў гэтае рашэнне і пастанавіў прыпыніць кананічныя зносіны з Канстанцінопалем.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў