Парашэнка распавёў, чаго запатрабуе падчас перамоваў «нармандскай чацвёркі»


Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка падчас тэлефонных перамоваў у «нармандскім фармаце» будзе патрабаваць неадкладнага забеспячэння «цішыні» на Данбасе.

Інфармацыя пра гэта зʼявілася сёння на старонцы прэзідэнта ў Facebook.

Під час телефонної конференції в Нормандському форматі, яка планується наступного тижня, вимагатиму негайного…

Opublikowany przez Петро Порошенко Sobota, 22 lipca 2017

«Падчас тэлефоннай канферэнцыі ў нармандскім фармаце, якая плануецца на наступным тыдні, буду патрабаваць неадкладнага забеспячэння рэжыму цішыні», – адзначыў Парашэнка.

Ён падкрэсліў, што ў выпадку невыканання ўмоваў, адбудзецца ўзмацненне санкцый супраць РФ у адпаведнасці з нядаўнім рашэннем саміту Вялікай Сямёркі.

Тэлефонныя перамовы паміж лідарамі Украіны, Германіі, Францыі і Расеі адбудуцца ў панядзелак 24 ліпеня.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў