Парашэнка прыняў выклік Зяленскага: Стадыён, дык стадыён


Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка прыняў выклік актора Уладзіміра Зяленскага, які атрымаў перамогу ў першым туры прэзідэнцкіх выбараў, правесці дэбаты паміж кандыдатамі на найвышэйшую пасаду ў краіне на стадыёне «Алімпійскі».

Адпаведны відэазварот ён выклаў у сваім акаўнце ў Twitter.

«Правілы дэбатаў прапісаныя ў законе пра выбары прэзідэнта, пачытайце, калі ласка. Яны могуць адбывацца на базе грамадскага тэлебачання з трансляцыяй па ўсіх тэлеканалах для дзясяткаў мільёнаў людзей. Але стадыён, дык стадыён. Я чакаю Вас, Уладзімір Аляксандравіч», – заявіў ён.

Пры гэтым Парашэнка адзначыў непадабенства двух кандыдатаў. Паводле яго, моцная і еўрапейская Украіна ніколі і ні перад кім не стане на калені.

Ён адзначыў, што дэбаты – гэта не шоу, а быць прэзідэнтам і вярхоўным галоўнакамандуючым – «не гульня і не жаданне спадабацца». Дэбаты робяцца для відовішча на стадыёне, дэбаты – гэта сур’ёзная дыскусія пра стратэгію развіцця Украіны, пра каштоўнасці, пра гістарычны вектар і прыярытэты, падсумаваў Пятро Парашэнка.

Hавiны
«Даю вам 24 гадзіны». Зяленскі прапанаваў Парашэнку правесці дэбаты на футбольным стадыёне
2019.04.03 19:34

Уладзімір Зяленскі галасоў, прапанаваў Пятру Парашэнку правесці дэбаты на тэрыторыі «Алімпійскага» – кіеўскага спартовага комплексу, што можа ўмясціць не менш за 70 тысяч гледачоў (падчас канцэртаў – да 100 тысяч).

Зяленскі кажа, што Парашэнка выклікаў яго на дэбаты і ён не збіраецца ўхіляцца ад гэтай прапановы, але мае свае ўмовы: дэбаты мусяць адбыцца на «Алімпійскім» у прысутнасці ўсіх ахвочых журналістаў і грамадзянаў Украіны. Ён таксама заявіў, што Парашэнка мусіць выказаць павагу да траціны ўкраінскага народу і сказаць, што ідзе на дэбаты не з «быдлам», не з «марыянеткаю Крамля ці Каламойскага», а з кандыдатам Зяленскім.

Уладзімір Зяленскі і Пятро Парашэнка выйшлі ў другі тур прэзідэнцкіх выбараў, які мусіць адбыцца 21 красавіка. У першым туры, па выніках праверкі 100% пратаколаў, Зяленскі набраў 30,24 % галасоў, а Парашэнка 15,95 %.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў