Ваеннае становішча на 30 дзён, выбары і абмежаванне правоў грамадзян. З'явіўся другі ўказ Парашэнкі


Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў другі ўказ, паводле якога ваеннае становішча можа быць уведзена з 9-й гадзіны раніцы 28 лістапада, тэрмінам на 30 дзён, а не на 60, як прапаноўвала раней Рада нацыянальнай бяспекі.

Адпаведную заяву Парашэнка зрабіў у сваім відэазвароце.

«Я буду прапаноўваць парламенту ўвесці ваеннае становішча на 30 дзён. Для чаго? Каб ваеннае становішча ніякім чынам не накладалася на пачатак выбарчай кампаніі», – адзначыў ён.

Заява щодо затвердження Указу про введення в Україні воєнного стану

РНБОУ рекомендувала запровадити воєнний стан на 60 днів. Моє рішення – 30. Щоби воєнний стан жодним днем не накладався на початок виборчої кампанії. Щоб ні в кого, хто про свій політичний інтерес печеться більше, ніж український, не залишилося підстав для брудних спекуляцій.Воєнний стан триватиме 30 днів. Саме на початку грудня я внесу до парламенту проект рішення про дату президентських виборів. Відповідно до Конституції ці вибори мають відбутися 31 березня 2019 року. Наш спільний обов’язок – захистити Україну. Захист України – це не лише захист території і військової техніки. Це – насамперед захист людей. Ми маємо бути максимально готові до будь-яких дій з боку нашого агресивного, неврівноваженого і доволі передбачуваного сусіда.

Opublikowany przez Петро Порошенко Poniedziałek, 26 listopada 2018

Нагадаем, прэзідэнцкія выбары ва Украіне заплаваныя на 31 сакавіка 2019 года.

Такім чынам, паводле словаў украінскага прэзідэнта, ваеннае становішча працягнецца 30 дзён, і завершыцца ў сярэдзіне снежня.

Парашэнка таксама заявіў, што пакуль не збіраецца праводзіць поўную або частковую мабілізацыю. Аднак, разам з тым, ён падкрэсліў, што гэта магчыма, калі Расея прыбегне да далейшай эскалацыі.

Гэтае рашэнне мае падтрымаць Вярхоўная Рада – сесія была прызначаная на 16:00 па кіеўскім часе (17:00 па Менску). Старшыня ВР Андрэй Парубій пагадзіўся зрабіць перапынак у паседжанні на 10 хвілінаў, як таго патрабавалі некаторыя апазіцыйныя фракцыі. Тым часам перапынак зацягнуўся, дагэтуль (па стане на 19:00 па Менску) Вярхоўная Рада не пачала разглядаць пытанне.

Паводле новага ўказу Парашэнкі аб увядзенні ваеннага становішча, грамадзяне Украіны могуць быць абмежаваныя ў шэрагу правоў, а менавіта:

  • права на недатыкальнасць жылля;
  • права на таямніцу перапіскі, тэлефонных размоваў,
  • правы на недапушчэнне ўмяшання ў асабістае і сямейнае жыццё;
  • права на свабоду перамяшчэння;
  • права свабоду думкі і слова;
  • права на ўдзел у кіраванні дзяржаўнымі справамі;
  • правы на мірныя сходы;
  • права валодаць, карыстацца і распараджацца сваёй уласнасцю;
  • права на прадпрымальніцкую дзейнасць;
  • права на працу і на страйк;
  • права на адукацыю.
ВІДЭА
Парашэнка падпісаў указ аб увядзенні ваеннага становішча. Хроніка падзеяў
2018.11.26 08:56

КА, belsat.eu

Стужка навінаў