Парашэнка папрасіў Сусветны патрыярхат надаць Украінскай Праваслаўнай Царкве аўтакефалію


Пра гэта кіраўнік Украіны Пётр Парашэнка паведаміў у сваім «Facebook’у».

«Сусветны Патрыярхат распачынае працэдуры, неабходныя для прадстаўлення аўтакефаліі УПЦ Адпаведнае рашэнне прыняў Святы Сінод Сусветнага Патрыярхату» – гаворыцца ў допісе Парашэнкі.

Патрыярх УПЦ Кіеўскага патрыярхату Філарэт падтрымаў рашэнне ўкраінскага прэзідэнта. УПЦ Маскоўскага патрыярхату выступіла з пратэстам. У афіцыйнай заяве прэс-службы УПЦ Маскоўскага патрыярхату гаворыцца, што «такія дзеянні украінскай дзяржавы ў царкоўнай сферы маглі б быць апраўданыя ў выпадку, калі б царква мела заканадаўча замацаваны дзяржаўны статус». Акрамя таго ў заяве адзначаецца, што прэзідэнт Украіны ўмешваецца ў царкоўныя справы ды злоўжывае ўладаю.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў