Парашэнка памілуе жанчыну, якая здзейсніла «сур'ёзнае злачынства», каб наблізіць абмен палоннымі


Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка памілуе жанчыну, якая здзейсніла сур’ёзнае злачынства, каб наблізіць наступны этап вызвалення закладнікаў на Данбасе, піша выданне «Украінская праўда».

Пра гэта паведаміла на пасяджэнні савета парламента 15 студзеня першы віцэ-спікер Вярхоўнай Рады, прадстаўнік прэзідэнта ў Трохбаковай кантактнай групы па мірным ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе Ірына Герашчанка.

Яна нагадала, што кіраўнік дзяржавы паставіў вельмі дакладную задачу, каб паміж першай і другой хваляй вызвалення павінен прайсці вельмі кароткі тэрмін.

«У бліжэйшы час прэзідэнт Украіны памілуе адну жанчыну – грамадзянку К., якая здзейсніла сурʼёзнае злачынства супраць дзяржавы, для таго, каб – мы будзем чакаць – была далей працягнута работа па вызваленні нашых вайскоўцаў, што дастаткова доўга ўтрымліваюцца на акупаваных тэрыторыях», – сказала Герашчанка.

Нагадаем, 27 снежня адбыўся першы этап абмену палоннымі паводле формулы «усіх на ўсіх»: украінскі бок вызваліў 233 асуджаных, а сепаратысты ЛДНР адпусцілі з палону 73 палонных. Афіцыйны Кіеў неўзабаве заявіў, што чакаецца другі этап абмену.

Глядзіце таксама:

КА, belsat.eu

Стужка навінаў