Парашэнка не адпраўляў ліст Саўчанцы з просьбай спыніць галадаванне


Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка не скіраваў ліст арыштаванай украінскай лётчыцы Надзеі Саўчанцы з просьбай спыніць сухое галадаванне.

Пра гэта «Інтэрфакс-Украіна» паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта Украіны Святаслаў Цэголка.

«Прэзідэнт перадаваў словы падтрымання Саўчанцы праз яе сястру Веру і маці. Ніякіх лістоў ён не скіроўваў», – заявілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Адвакат Надзеі Саўчанкі Марк Фейгін таксама паведаміў, што ліст, перададзены Саўчанцы ад імя прэзідэнта Украіны, аказаўся фэйкам.

Глядзіце яшчэ >>> Саўчанка ў судзе: Майдан у Расеі будзе! Пуцін не зможа трымаць сваю ўладу на крыві людзей!

«Цягам сённяшняй раніцы генконсульства Украіны і я сталі абʼектам вельмі беспардоннай спецаперацыі. Каб дыскрэдытаваць Надзею ў сувязі са сканчэннем яе сухой галадоўкі, быў перададзены падроблены ліст прэзідэнта Украіны для Надзі. Я прашу прабачэння ва ўсіх, хто чытаў азначаны ліст. Мы зʼяўляемся абʼектам аператыўнай распрацоўкі і мала што гэтаму можна супрацьпаставіць», – напісаў Фейгін у «Тўітары».[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDYmxvY2txdW90ZSUyMGNsYXNzJTNEJTIydHdpdHRlci10d2VldCUyMiUyMGRhdGEtbGFuZyUzRCUyMmVuJTIyJTNFJTNDcCUyMGxhbmclM0QlMjJydSUyMiUyMGRpciUzRCUyMmx0ciUyMiUzRSVEMCVBNyVEMSU4MiVEMCVCRSVEMCVCMSVEMSU4QiUyMCVEMCVCNCVEMCVCOCVEMSU4MSVEMCVCQSVEMSU4MCVEMCVCNSVEMCVCNCVEMCVCOCVEMSU4MiVEMCVCOCVEMSU4MCVEMCVCRSVEMCVCMiVEMCVCMCVEMSU4MiVEMSU4QyUyMCVEMCU5RCVEMCVCMCVEMCVCNCVEMCVCNSVEMCVCNiVEMCVCNCVEMSU4MyUyMCVEMCVCMiUyMCVEMSU4MSVEMCVCMiVEMSU4RiVEMCVCNyVEMCVCOCUyMCVEMSU4MSUyMCVEMCVCRSVEMCVCQSVEMCVCRSVEMCVCRCVEMSU4NyVEMCVCMCVEMCVCRCVEMCVCOCVEMCVCNSVEMCVCQyUyMCVEMCVCNSVEMSU5MSUyMCVEMSU4MSVEMSU4MyVEMSU4NSVEMCVCRSVEMCVCOSUyMCVEMCVCMyVEMCVCRSVEMCVCQiVEMCVCRSVEMCVCNCVEMCVCRSVEMCVCMiVEMCVCQSVEMCVCOCUyMCVEMCVCMSVEMSU4QiVEMCVCQiVEMCVCRSUyMCVEMCVCRiVEMCVCNSVEMSU4MCVEMCVCNSVEMCVCNCVEMCVCMCVEMCVCRCVEMCVCRSUyMCVEMCVCRiVEMCVCRSVEMCVCNCVEMCVCNCVEMCVCNSVEMCVCQiVEMSU4QyVEMCVCRCVEMCVCRSVEMCVCNSUyMCVEMCVCRiVEMCVCOCVEMSU4MSVEMSU4QyVEMCVCQyVEMCVCRSUyMCVEMCVCRiVEMSU4MCVEMCVCNSVEMCVCNyVEMCVCOCVEMCVCNCVEMCVCNSVEMCVCRCVEMSU4MiVEMCVCMCUyMCVEMCVBMyVEMCVCQSVEMSU4MCVEMCVCMCVEMCVCOCVEMCVCRCVEMSU4QiUyMCVEMCVCNCVEMCVCQiVEMSU4RiUyMCVEMCU5RCVEMCVCMCVEMCVCNCVEMCVCOC4lM0MlMkZwJTNFJTI2bWRhc2glM0IlMjBNYXJrJTIwRmV5Z2luJTIwJTI4JTQwbWFya19mZXlnaW4lMjklMjAlM0NhJTIwaHJlZiUzRCUyMmh0dHBzJTNBJTJGJTJGdHdpdHRlci5jb20lMkZtYXJrX2ZleWdpbiUyRnN0YXR1cyUyRjcwNzg5OTA2MDgwNDU1ODg0OSUyMiUzRU1hcmNoJTIwMTAlMkMlMjAyMDE2JTNDJTJGYSUzRSUzQyUyRmJsb2NrcXVvdGUlM0UlMEElM0NzY3JpcHQlMjBhc3luYyUyMHNyYyUzRCUyMiUyRiUyRnBsYXRmb3JtLnR3aXR0ZXIuY29tJTJGd2lkZ2V0cy5qcyUyMiUyMGNoYXJzZXQlM0QlMjJ1dGYtOCUyMiUzRSUzQyUyRnNjcmlwdCUzRQ==[/vc_raw_html][vc_column_text]Раней сёння стала вядома, што Надзея Саўчанка спыніла сухую галадоўку, абвешчаную 4 сакавіка, і пагадзілася прымаць ваду. Паведамлялася, што рашэнне аб спыненні галадоўкі яна прыняла пасля адпаведнай просьбы Пятра Парашэнкі.

«Мы вельмі цэнім Вашу волю і стойкасць у барацьбе, але зараз неабходнасці ў галадоўцы няма. […] Я хачу, каб Вы пачулі маю просьбу – мы не хочам пагаршэння Вашага здароўя», – гаварылася ў лісце ад імя Парашэнкі.

Напярэдадні прэзідэнт Украіны ўпершыню афіцыйна заявіў пра гатоўнасць абмяняць украінскую лётчыцу, аднак адзначыў, што за амаль два гады ніводнай сурʼёзнай прапановы аб абмене Саўчанкі не паступала.

Працэс па справе Саўчанкі ідзе з верасня мінулага года. Украінскую лётчыцы Надзею Саўчанку абвінавачваюць у дапамозе пры забойстве расейскіх журналістаў ВГТРК Антона Валошына і Ігара Карнелюка і незаконным перасячэнні мяжы. Саўчанка адхіляе ўсе абвінавачванні і сцвярджае, што яе выкралі ды вывезлі ў Расею.

Абвяшчаць прысуд Надзеі Саўчанцы суд будзе цягам двух дзён, 21 і 22 сакавіка.

МЯ, паводле novayagazeta.ru

Стужка навінаў