Парашэнка: «Мы за мір ...але прасцінамі свет не абароніш»


Выступ Пятра Парашэнкі у Капітоліі распачаўся і скончыўся авацыямі. Кіраўнік Украіны прыгадаў, што немагчыма выйграць вайну без зброі. «Прасцінамі свет не абароніш», – заявіў украінскі палітык.

«Гэтак жа, як Ізраіль, Украіна мае права абараняць сваю тэрыторыю, і яна будзе рабіць гэта. Я заклікаю Амерыку дапамагчы нам», – сказаў падчас выступу прэзідэнт Украіны.

Парашэнка будзе другім прэзідэнтам Украіны, які выступіў у парламенце ЗША. У 2005 годзе перад амерыканскімі дэпутатамі выступаў Віктар Юшчанка. Прыгадаем, што цяпер ЗША рыхтуюць захады па аказанні дапамогі Украіне ў распрацоўцы новай абароннай стратэгіі і ўмацаванні Нацыянальнай гвардыі.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў