Парашэнка: «Мэта Крамлю – знішчыць украінскую дзяржаўнасць»


Расея спрабуе знішчыць украінскую дзяржаўнасць, што пацвярджаецца, у прыватнасці, яе агрэсіўнымі дзеяннямі ў Азова-Чарнаморскім басейне і захопам ўкраінскіх маракоў, заявіў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка падчас сустрэчы з прэзідэнтам Еўрапейскай рады Доналдам Тускам у Кіеве.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Парашэнкі.

«Мэта Крамля – ​​знішчыць украінскую дзяржаўнасць, стварыць так званую другую версію Савецкага Саюзу», – падкрэсліў украінскі прэзідэнт.

«Вы вельмі добра ведаеце, што такое Савецкі Саюз, што такое Варшаўскі блок, такое мінулае, адкуль мы разам з вамі выйшлі. Толькі нашы эфектыўныя дзеянні, толькі наша салідарнасць не дапусціць вяртання ў гэтыя сумныя часы», – дадаў ён, звяртаючыся да Туска.

Прэзідэнт Украіны таксама падзякаваў Туска за асабістую пазіцыю ў падтрыманне Украіны «у складаныя часы».

KA,belsat.eu

Стужка навінаў