Парашэнка: Атрымаўшы бязвіз, Украіна канчаткова аформіла развод з Расеяй


Прэзідэнт Украіны выказаўся пра адмену візаў на паездкі ў Еўразвяз.

Украіна канчаткова адыходзіць ад Расеі ды вяртаецца дадому ў Еўропу, адзначыў украінскі прэзідэнт у інтэрвю тэлеканалу «1+1»:

«Я б сказаў, што Украіна канчаткова аформіла свой развод з Расейскай імперыяй і менавіта так па-філасофску мы мусім гэта ўспрымаць».

Паводле Пятра Парашэнкі, цяпер будуць дзейнічаць тры свабоды – свабода перамяшчэння тавараў, капіталаў і людзей.

«Гаворка ідзе не толькі і не столькі пра бязвізавае перасячэнне мяжы, колькі пра вяртанне Украіны да гістарычнага месца ў складзе еўрапейскіх краінаў», – сказаў прэзідэнт.

Менчукі пра «бязвізавыя перспектывы» беларусаў

Ён адзначыў, што былі перашкоды ўнутры краіны і нават некаторыя еўрааптымісты публічна звярталіся да кіраўніцтва Еўракамісіі і Еўразвязу з заклікам не даваць Украіне бязвізавы рэжым.

Таксама, паводле Парашэнкі, былі і вонкавыя перашкоды, у прыватнасці, спробы мабілізаваць антыеўрапейскія сілы ўнутры ЕЗ з мэтай не даваць Украіне бязвізавы рэжым.

Бязвізавы рэжым з Украінай у Еўразвязе пачне дзейнічаць з 11 чэрвеня.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле Segodnya.ua

Стужка навінаў