Паранены ў Стоўбцах вучань кажа, што зноў бы заступіўся за настаўніцу


10-класнік Уладзіслаў Цвірко пракаментаваў напад аднакласніка на настаўніцу гісторыі і старшакласніка.

Як распавёў падлетак у эфіры АНТ, ён не думаў пра пагрозу ўласнаму жыццю і хацеў выратаваць педагога і клас.

«Амаль абараніў, акрамя настаўніцы…» – кажа Уладзіслаў.

Стан двух пацярпелых школьнікаў стабілізаваўся. Іх перавялі з рэанімацыі ў хірургічнае аддзяленне. Паводле загадчыка хірургічнага аддзялення Стаўбцоўскай цэнтральнай больніцы Дзмітрыя Плескача, хлопцы папраўляюцца.

11 лютага старшакласнік напаў з нажом на настаўніцу і дзяцей у школе ў Стоўбцах. У выніку нападу загінулі педагог і адзін школьнік. Нападніка затрымалі праз дзве гадзіны. Падазраваны адмаўляецца даваць паказанні.

12 лютага з ім бачыўся бацька. Хлопец таксама не захацеў патлумачыць прычынаў свайго ўчынку.

Стужка навінаў