Параненага ў Турэччыне беларускага дыпламата выпісалі з лякарні


Будынак МЗС Беларусі. Фота – twitter.com/BelarusMID

Пацярпелы ў Анкары беларускі дыпламат ідзе на папраўку. Пра гэта паведаміў Андрэй Шупляк з упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі Міністэрства замежных справаў.

Дыпламата ўжо выпісалі з лякарні, перадае БелТА.

«Да свайго поўнага выздараўлення ён будзе знаходзіцца дома», – сказаў прадстаўнік МЗС.

Hавiны
У Турэччыне стралялі ў беларускага дыпламата: ён у цяжкім стане
2019.07.24 22:31

Нагадаем, што ўвечары 24 ліпеня ў Анкары быў моцна паранены дарадца-пасланец амбасады Беларусі Аляксандр Паганшаў. Нападнік, які быў суседам пацярпелага, скончыў жыццё самагубствам.

Сварку, якая прывяла да нападу на беларускага дыпламата ў Турэччыне, магла выклікаць незадаволенасць псіхічна хворага нападніка паводзінамі беларускіх дзяцей, якія гулялі ў двары.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў