Парад Перамогі ў Маскве пройдзе 24 чэрвеня


Аб гэтым сёння паведаміў Уладзімір Пуцін, перадае ТАСС.

Уладзімір Пуцін назваў дату Параду Перамогі ў Маскве — сёлета ён пройдзе 24 чэрвеня. Аб гэтым ён абвясціў на нарадзе з міністрам абароны Расеі Сяргеем Шайгу.

Гэтая дата абраная невыпадкова: менавіта 24 чэрвеня 1945 года адбыўся парад пераможцаў, калі па Чырвонай плошчы прайшлі жаўнеры, якія ваявалі пад Масквой, Ленінградам, Сталінградам і ў Еўропе. Пуцін даручыў Шайгу пазбегнуць усіх магчымых рызыкаў для здароўя ўдзельнікаў шэсця.

«Загадваю вам забяспечыць самыя строгія патрабаванні да бяспекі пры падрыхтоўцы і правядзенні параду. Рызыкі для ўсіх ягоных удзельнікаў мусяць быць зменшаныя, а лепей – выключаныя», – загадаў Пуцін.

Ён патлумачыў, што прыняў такое рашэнне, бо Расея ўжо прайшла пік захворванняў каронавіруснай інфекцыяй і сітуацыя ў большасці расейскіх гарадоў застаецца стабільнай.

Hавiны
Расея і Кітай адмовіліся ад удзелу ў вайсковым парадзе 9 траўня ў Менску
2020.04.30 14:45

Апроч Масквы парад пройдзе і ў іншых гарадах Расеі. Раней парад быў перанесены з 9 траўня з-за новай каронавіруснай інфекцыі.

Зараз у Расеі налічваецца 362 тысячы хворых на COVID-19.

Парад Перамогі ў Менску адбыўся 9 траўня. Паводле падлікаў МУС толькі ў сталіцы ў ім узяло ўдзел 15 тысячаў чалавек.

КТ Belsat.eu

Фотарэпартаж
Святочныя імпрэзы з нагоды дня Перамогі наведалі тысячы менчукоў. Вялікі фотарэпартаж
2020.05.10 14:41
Стужка навінаў