Парад на Дзень Незалежнасці. «Белсат» зладзіў СТРЫМ




Парад на 3 ліпеня пройдзе не раніцай, як звычайна, а ўвечары – а 21:00. За пятнаццаць хвілінаў да пачатку нашыя журналісты распачнуць відэастрым з месца імпрэзы.

3 ліпеня а 20:45 мы распачнем наўпроставую відэатрансляцыю са скрыжавання праспектаў Пераможцаў і Машэрава ў Менску, дзе пройдзе парад з нагоды Дня Незалежнасці. Карыстальнікі сацыяльных сетак змогуць паглядзець яго ў найбольш зручнай для сябе – у «YouTube’е», «Фэйсбуку», «уКантакце» або «Аднакласніках».

На сёлетняй імпрэзе з нагоды юбілею вызвалення Беларусі ад нацыстаў апроч пяці тысячаў вайскоўцаў задзейнічаюць больш за 280 адзінак колавай і гусенічнай тэхнікі ды каля 50 самалётаў і верталётаў.

Асобным аддзелам у шэрагу ўдзельнікаў параду пройдуць супрацоўніцы Міністэрства ўнутраных справаў, якіх адбіралі па ўсёй краіне.

Жанчыны-вайскоўцы на парадзе 3 ліпеня 2018 года ў Менску. Фота – Forum / Reuters

Апроч беларусаў, у парадзе возьмуць удзел вайскоўцы з яшчэ сямі краінаў – між іншага, 300 расейцаў з Кантэміраўскай танкавай дывізіі.

У найноўшай гісторыі Беларусі вечаровы ваенны парады адбыўся аднойчы – з нагоды Дня перамогі ў 2014 годзе. Ілюстратыўны здымак – Forum / Reuters

Таксама на парадзе будзе авіяцыя. Упершыню ў менскім небе з’явіцца расейскі звышгукавы стратэгічны бамбавік-Ту-160, найбуйнейшы і наймагутнейшы ў гісторыі вайсковай авіяцыі, самы цяжкі баявы самалёту ў свеце. У лётнай прыдатнасці Расея мае толькі 16 штук, цяпер іх выкарыстоўваюць на баявых заданнях у Сірыі.

Hавiны
1 і 2 ліпеня перакрыюць праспект Пераможцаў і Машэрава
2019.07.01 09:14

Завершыць парад традыцыйны канцэрт роты ганаровай варты і святочны салют. Якія абмежаванні чакаюць менчукоў у сувязі з правядзеннем параду і ягоных рэпетыцыяў, можна азнаёміцца тут.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў