Парад дзіцячых вазкоў у Бабруйску: беларускія сяляне, піраты і танкі «На Берлін!»


[/vc_column_text][vc_column_text]У Міжнародны дзень сям’і ў Бабруйску зладзілі парад дзіцячых вазкоў. Бабруйскія бацькі мераліся крэатыўнасцю, перарабіўшы вазкі сваіх немаўлят у казачныя карэты, машыны хуткай дапамогі ці міліцыі, а былі і такія, што апранулі на дзіцятка вайсковую форму ды сабраліся з ім «на Берлін» у танку.

«Мы прыйшлі сюды, каб паказаць сваю творчасць ды нашую прынцэсу, – распавяла маці дзяўчынкі ў карэце з кветак. – Я мяркую, што такія святы патрэбныя, каб звярнуць увагу на каштоўнасць мацярынства ды сям’і».

«Нядаўна мы святкавалі 9 траўня, таму і вазок так упрыгожылі, – патлумачылі сваю ідэю бацькі хлопчыка «ў танку». – Мы думаем, што дзецям як мага раней трэба распавесці пра вайну, каб яны ведалі, што гэта такое, і каб не было больш вайны».

Бацькі з незвычайнымі вазкамі прайшлі па цэнтральных вуліцах гораду ўслед за аўтапрабегам «Сапраўдныя мужчыны – за сям’ю».

Глядзіце таксама >>> Беларускі бяруць шлюб паўторна ў 38, беларусы – у 41 

Парад дзіцячых вазкоў адбываўся ў межах Міжнароднага фестывалю падтрымання мацярынства і дзяцінства «Шчасце ў дзецях». Яго ўжо пяты раз у Дзень сям’і ладзіць у Бабруйску цэнтр падтрымання сям’і, мацярынства і дзяцінства «Пакравы».

ММ, belsat.eu

Стужка навінаў