Папулярны ў Расеі пісьменнік параўноўвае Пазняка з Навальным


Пра Зянона Пазняка і Аляксея Навальнага – ад 13:29 хвіліны

Саша Філіпенка, які нарадзіўся ў Менску, але папулярнасць заваяваў у Расеі, зняўся ў нашым сатырычным шоу «Хай так TV».

Сам ён, дарэчы, пісаў сцэнары для сатырычнай праграмы «Прожекторперисхилтон», якая выходзіла на расейскім «Першым канале». У студыі «Хай так TV» вядоўцы традыцыйна задаюць госцю правакацыйныя ды жартаўлівыя пытанні.

Зянон Пазняк ці Навальны?

– Гэта вельмі класнае пытанне. Мне падаецца, яны адзін аднога вартыя.

– Але хто вам падабаецца больш?

– Як мужчына?

– Як комік.

– Як комік, напэўна, Зянон. Але я яго даўно не бачыў. Мне, праўда, здаецца, што яны ў чымсьці падобныя. Нельга цяпер казаць у Расеі нічога дрэннага пра Навальнага. Ён жа светач. Ён вельмі крыўдзіцца ўвесь час, вельмі ранімы. Мне здаецца, Зянон таксама. Але ён ужо – іншае пакаленне. Ён яшчэ ў чорна-белым кіно здымаўся. Я б не выбіраў (не змог бы выбраць – рэд.).

Саша Філіпенка таксама распавёў, што ягонаю першай працай быў продаж унітазаў і пра тое, як масквічкі любяць беларусаў. Глядзіце гутарку ў відэа вышэй ад 9:55 хвіліны.

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу а 19:50 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Глядзі таксама
Каментары