Папа Рымскі замяніў арцыбіскупа Кандрусевіча біскупам Велікасельцам


Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сыходзіць на пенсію. 3 студзеня, у дзень, калі мітрапаліту Менска-Магілёўскаму споўнілася 75 гадоў, Папа Рымскі Францішак прыняў ягоную адстаўку і прызначыў адміністратара архідыяцэзіі. Імша 3 студзеня 2021 году.
Фота: ЛП / Белсат

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сыходзіць на пенсію. 3 студзеня, у дзень, калі мітрапаліту Менска-Магілёўскаму споўнілася 75 гадоў, Папа Рымскі Францішак прыняў ягоную адстаўку і прызначыў адміністратара архідыяцэзіі.

«Святы айцец прыняў адмову ад пастырскага кіраўніцтва, пададзеную яго эксцэленцыяй арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам, мітрапалітам Менска-Магілёўскім, у адпаведнасці з канонам 401 § 1 Кодэксу кананічнага права і адначасова прызначыў апостальскім адміністратарам sede vacante на згаданую мітрапаліцкую кафедру біскупа Казіміра Велікасельца O.P., тытулярнага біскупа Блянды і дапаможнага біскупа Пінскай дыяцэзіі», – цытуе афіцыйную заяву Святога Пасаду Vatican News.

Біскупу Казіміру Велікасельцу неўзабаве споўніцца 76 гадоў. У 1984 годзе ён скончыў Рыжскую духоўную семінарыю, з 1999-га – дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі. У траўні 2020 года, нягледзячы на 75-гадовы ўзрост, Папа Францішак дазволіў яму выконваць свае функцыі прынамсі яшчэ два гады.

Hавiны
Мітрапаліту Кандрусевічу – 75. Ён абяцаў даслаць прашэнне аб адстаўцы
2021.01.03 10:02

31 жніўня 2020 года памежнікі не прапусцілі арцыбіскупа Кандрусевіча з Польшчы ў Беларусь без тлумачэння прычын. Неўзабаве МУС прызнала пашпарт Кандрусевіча несапраўдным. Таксама Лукашэнка некалькі разоў абвінаваціў Кандрусевіча ў тым, што той выязджаў у Польшчу «для кансультацыяў». Але 24 снежня пры пасярэдніцтве Ватыкану ўлады дазволілі Кандрусевічу вярнуцца ў Беларусь.

Фота: ЛП / Белсат
Фота: ЛП / Белсат
Фота: ЛП / Белсат
Фота: ЛП / Белсат
Фота: ЛП / Белсат
Фота: ЛП / Белсат
Фота: ЛП / Белсат

МГ belsat.eu

Стужка навінаў