Папа Рымскі заклікаў спыніць кровапраліцце ва Украіне


Пантыфік асудзіў гвалт ва Украіне ды заклікаў вярнуцца да дыялогу. «Я сачу з глыбокаю заклапочанасцю за крызісам і канфрантацыяй ва ўсходняй Украіне, якія ёсць прычынаю ахвяраў сярод цывільнага насельніцтва», – сказаў Папа падчас свайго штотыднёвага паслання на плошчы Святога Пятра.

Папа Рымскі Францішак дадаў, што моліцца за ўсіх, хто цярпіць у гэтым канфлікце ды заклікаў да дыялогу і спынення баявых дзеянняў.

Абстрэл Марыупалю з «Градаў» адбыўся раніцай 24 студзеня. Загінулі 30 асобаў, у тым ліку 2 дзяцей. 93 асобы параненыя, 40 з іх – у вельмі цяжкім стане. Агулам ад артабстрэлу пацярпелі 53 шматпавярховікі, чатыры школы і тры дзіцячыя садкі. 25 студзеня абвешчаны ва Украіне днём жалобы.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў