Папа Рымскі ўхваліў змены ў тэксце малітвы «Ойча наш»


Фразу «і не ўводзь нас у спакусу» заменяць на «не дай нам паддацца спакусе», паведамляе ucatholic.com.

Мяркуецца, што актуальны варыянт малітвы недакладны, бо нібыта ёсць поле для інтэрпрэтацыі, маўляў, Бог можа паўплываць на тое ці ўвесці нас у спакусу, ці не.

«Бог ніколі не ўводзіць нас у спакусу. Ён дазваляе нам выпрабоўваць спакусу, але мы павінны самі зрабіць выбар», – заявіў пантыфік.

Змены ў тэксце малітвы датычаць усіх яе моўных версіяў.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў