Папа Рымскі ўдарыў па руцэ жанчыну, якая яго рэзка пацягнула на сябе


Жанчына моцна тузанула Папу Рымскага.
Фота: VATICAN MEDIA / Reuters / Forum

Падчас сустрэчы з вернікамі ў Ватыкане жанчына рэзка схапіла далонь Папы Рымскага Францішка і моцна пацягнула яго. У адказ Папа Рымскі ўдарыў жанчыну па руцэ. Відэа з гэтым інцыдэнтам апублікаваў тэлеканал CBS.

На плошчы Святога Пятра Папа Рымскі Францішак паціскаў рукі вернікам, якія прыйшлі на сустрэчу з ім. Адна з прысутных жанчын моцна схапіла пантыфіка і пацягнула яго. У выніку атрымалася, што жанчына тузанула Папу Рымскага. У адказ Францішак ударыў жанчыну па руцэ.

Пасля інцыдэнту Папа Рымскі папрасіў прабачэння за сваю рэакцыю.

«Усе мы нярэдка губляем цярпенне. Такое бывае і са мной. Я прашу прабачэння за тое, што падаў дрэнны прыклад», – сказаў Папа Рымскі Францішак, звяртаючыся да вернікаў.

Hавiны
Папа Рымскі выказаўся наконт вайны на Данбасе
2019.07.06 09:24

СК belsat.eu

Стужка навінаў