Папа Рымскі Францішак на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане прывітаў украінскіх вайскоўцаў ды блаславіў іх.
Пантыфік сышоў з аўтамабіля, на якім ён абʼязджаў плошчу, вітаючы пілігрымаў, і падышоў да групы ўкраінскіх вайскоўцаў. Сярод іх былі тыя, якія атрымалі баявыя раненні падчас выканання задач у зоне АТА.
Украінскія вайскоўцы завіталі ў Рым паля 48-га міжнароднага паломніцтва вайскоўцаў у Люрд (Францыя).
Удзел у пілігрымцы штогод прымаюць вайскоўцы з розных краін свету, молячыся за мір.
МЯ, belsat.eu. Фота REUTERS/Alessandro Bianchi