Пандэмія: колькасць хворых працягвае расці, памерла больш за 40 тысяч


З пачатку пандэміі каронавірусу па ўсім свеце заразіліся 858 785 чалавек. Такія лічбы падае цэнтр сістэмных навук і інжынерыі (CSSE) універсітэту Джонса Хопкінса (ЗША). Паводле апошніх дадзеных, памерлі больш за 42 тысяч чалавек.

Лідарамі па колькасці хворых і памерлых застаюцца еўрапейскія краіны. У Італіі выяўлена 105 792 выпадкі інфікавання, памерлі 12 428 чалавек, паправіліся 15 729. У Іспаніі – 95 923 інфікаваных, 8464 чалавек памерлі і 19 259 паправіліся. У Нямеччыне на гэтым тыдні рост інфікаваных – там зафіксавана 71 808 выпадкаў, з іх 775 ахвяр і 16 100 ужо здаровых.

Эпідэмія прагрэсуе ў ЗША, дзе заразіліся 189 035 чалавек, памерлі 3900, паправіліся 7096. Кіраўніцтва краіны папярэдзіла, што бліжэйшыя два-тры тыдні будуць цяжкімі.

Hавiны
Гісторыі беларусаў, якія сутыкнуліся з каронавірусам
2020.03.31 09:00

У Кітаі, дзе ў снежні ўспыхнула эпідэмія, за ўвесь час зафіксавана 82 290 заразіліся, 3310 чалавек памерлі і 76 206 паправіліся. Пры гэтым насельніцтва не давярае афіцыйным лічбам, якія агучваюць улады Кітаю.

У Расеі, дзе з мінулага тыдня дзейнічае жорсткі каранцін у буйных гарадах, усяго 2337 інфікаваных, 23 памерлых, 121 паправіўся.

У Польшчы – 2311 выпадак, 33 чалавекі памерлі, 7 паправіліся. Ва Украіне 645 чалавек захварэлі, з іх 17 памерлі і 10 паправіліся. У Літве і Латвіі – больш за 500 выпадкаў, прычым у апошняй няма смяротных выпадкаў. У Літве іх 8.

У Беларусі 31 сакавіка ад каронавірусу памер першы чалавек – 75-гадовы актор Віцебскага тэатру. Пазней паступіла паведамленне аб смерці 73-гадовай жанчыны ў тым жа горадзе, якая мела станоўчы вынік тэсту на каронавірус.

Hавiны
Міністэрства аховы здароўя ня стала паведамляць пра колькасць пацыентаў з COVID-19
2020.03.31 18:33

Міністэрства аховы здароўя напярэдадні перастала называць агульную лічбу па зафіксаваных выпадках. Па стане на 30 сакавіка ў Беларусі было 152 выпадкі інфікавання.

КА belsat.eu

Стужка навінаў