Памёр выбітны польскі кампазітар, які атрымаў 4 прэміі «Грэмі»


Выбітны польскі кампазітар і дырыжор Кшыштаф Пэндэрэцкі памёр 29 сакавіка ў Кракаве. Яму было 86 гадоў.

«Пасля доўгай і цяжкай хваробы памёр Кшыштаф Пэндэрэцкі – адзін з найвялікшых польскіх музыкаў, сусветны аўтарытэт у галіне класічнай музыкі», – пра гэта паведамляе ў Twitter Міністэрства культуры Польшчы.

Пэндэрэцкі атрымаў вядомасць у 1960-я гады як прадстаўнік музычнага авангарду. Найбольш вядомыя яго творы на рэлігійныя сюжэты – «Плач па ахвярах Хірасімы», «Жарсці паводле Лукі» і іншыя. «Польскі рэквіем» быў прысвечаны Леху Валэнсе і прафсаюзу «Салідарнасць».

Музыку Пэндэрэцкага выкарыстоўвалі ў фільмах такіх рэжысёраў, як Ален Рэнэ, Стэнлі Кубрык, Дэйвід Лінч, Анджэй Вайда ды іншыя.

Чатыры разы ён быў лаўрэатам прэміі «Грэмі».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў