Памёр вядомы актор Уладзімір Этуш – таварыш Саахаў з «Каўказкай палонніцы»


Інфармацыю пра смерць Этуша пацвердзіў дырэктар Тэатру імя Вахтангава Кірыл Крок.

8 сакавіка актор трапіў у адзін з маскоўскіх шпіталёў. А 12:30 9-га Уладзімір Этуш памёр.

Найбольшую вядомасць актору прынеслі ролі ў фільмах «Каўказская палонніца», «12 крэслаў», «Іван Васільевіч мяняе прафесію», «Старая, старая казка».

Уладзімір Этуш нарадзіўся 6 траўня 1922 года. У 1941 годзе запісаўся добраахвотнікам на фронт. У 1943 годзе пасля цяжкага ранення быў камісаваны. Скончыў акторскі факультэт Тэатральнай вучэльні ім. Шчукіна. Праз 42 гады Этуш стаў рэктарам гэтай вядомай тэатральнай навучальнай установы.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў