«Памёр у Малайзіі?»: Генпракуратура Беларусі адмовіла ў выдачы былога прэм'ер-міністра Кыргызстану


Пракуратура другі раз адмовіла ўладам Кіргызстану ў выдачы Даніяра Усенава.

Генпракуратура спаслалася на 89-ю Канвенцыю і магчымы пераследам за палітычныя погляды, фактычна прызнаўшы, што Данііл Урыцкі (кіраўнік БНБК) і Даніяр Усенаў (экс-прэм’ер Кыргызстану) – адзін і той жа чалавек.

У Кыргызстане Усенава абвінавачваюць у перавышэнні службовых паўнамоцтваў і саўдзеле ў забойстве. Яго прысудзілі да пажыццёвага тэрміну зняволення.

У размове з журналістамі naviny.by Данііл Урыцкі заявіў наступнае: «Я чуў, што Даніяр Усенаў, прэмʼер-міністр Рэспублікі Кыргызстан, памёр у 2013 годзе ў Малайзіі».

Данііл Урыцкі кіруе нядаўна створанай «Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыяй» (БНБК). Куратарам кампаніі з’яўляецца Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. З 2017 года ў БНБК працуе былая намесніца кіраўніка справамі прэзідэнта Беларусі Надзея Каткавец.

Даніяр Усенаў узначальваў урад Кыргызстана з кастрычніка 2009 года па 7 красавіка 2010 года. Пакінуў краіну пасля рэвалюцыі 2010 года, у якой загінула 84 асобы.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў