Памёр святар, якому збіралі грошы на вяртанне ў Беларусь


Беларускі праваслаўны святар Андрэй Парфенчык, які праз анкалогію спяшаўся вярнуцца на Беларусь з Італіі, памёр. Пра гэта ў Facebook паведаміў прэс-сакратар Беларускай праваслаўнай царквы Сяргей Лепін.

«Памёр протаіерэй Андрэй Парфенчык. Да сустрэчы, браце!» – напісаў ён.

Hавiны
Цяжкахворы святар-беларус хоча паспець вярнуцца з Італіі на радзіму
2019.02.28 10:21

Як паведамляў Belsat.eu, святар нарадзіўся ў Менску, навучаўся ў Менскай духоўнай семінарыі і Хрысціянскай тэалагічнай акадэміі ў Варшаве. Працаваў настаяцелем Пакроўскай царквы ў Клецку, пакуль у 2013 годзе яго не перавялі ў Італію. Там, у сіцылійскім горадзе Палерма, ён стаў настаяцелем праваслаўнага прыходу Аляксандра Каманскага, практычна стварыў яго, вёў актыўную грамадскую дзейнасць. На чужыне Андрэй Парфенчык не забываў пра Беларусь і пра яе нацыянальныя сімвалы.

У верасні 2018 года ў святара выявілі анкалагічную хваробу ў цяжкай і хуткабежнай форме, якая не пакідала шанцаў на ацаленне. Таму святар пастанавіў вярнуцца на радзіму. Грошы на транспартыроўку цяжкахворага былі сабраныя за некалькі дзён, і напачатку сакавіка айца Андрэя даставілі ў Беларусь.

МГ / belsat.eu

Стужка навінаў