Памёр суаўтар «Сказу пра Лысую гору» Мікола Аўрамчык


Учора, 8 траўня, у Менску на 97 гаду жыцця памёр паэт, празаік і перакладчык Мікола Якаўлевіч Аўрамчык. Развітанне з пісьменнікам адбудзецца 10 траўня ў 10.30, у развітальнай залі Лечкамісіі.

Пра гэта паведамляе Саюз беларускіх пісьменнікаў.

Мікола Аўрамчык нарадзіўся 14 студзеня 1920 года ў Плёсах Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці. Падчас Другой сусветнай вайны ўдзельнічаў у баях на Паўночна-Заходнім і Волхаўскім франтах. Пры акружэнні ў чэрвені 1942 года трапіў у палон, і быў вывезены немцамі ў Рур на каменнавугальныя шахты. У красавіку 1945 года вызвалены англічанамі.

Аўтар кніг «Ключы жураўліныя» (1960), «Сустрэча былых канагонаў» (1963), «Універсітэцкі гарадок» (1967), «Агледзіны» (1969), «Як на далоні» (1970), «Дрэва дружбы» (1973), «Вадовішча» (1976), «У падзямеллі» (раман, 1986) ды інш. Разам з Нілам Гілевічам аўтар знакамітай паэмы «Сказу пра Лысую гару».

 

ІІ, belsat; фота – nn.by

Стужка навінаў