Памёр стваральнік коміксаў Marvel пра супергерояў Стэн Лі


Стэн Лі, фота Reuters/Scanpix

Амерыканскі пісьменнік, сцэнарыст і выдавец Стэн Лі памёр сёння ў ЗША ва ўзросце 95 гадоў. Ён быў адным з аўтараў такіх персанажаў як Чалавек-павук і Жалезны чалавек.

Стэн Лі памёр раніцай 12 лістапада у мэдычным цэнтры ў Лос-Анджэлесе, піша выданне The Hollywood Reporter. Напрыканцы жыцця Стэн Лі практычна цалкам страціў зрок, не мог чытаць і пісаць. Як дадае TMZ.com, ён таксама нядаўна перанёс пнеўманію.

У 1961 годзе Лі разам з Джэкам Кірбі стварылі Marvel Comics. Яны прыдумалі супергерояў, якія цяпер вядомыя на ўвесь свет – Жалезны чалавек, Людзі Ікс, Чалавек-паук, Тор ды інш.

Акрамя таго, Стэн Лі выконваў працу прадзюсара, а ў некаторых фільмах паводле ўласнага сцэнару нават сыграў эпізадычныя ролі.

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары