Памёр саліст «The Prodigy» Кейт Флінт


Вакаліст «The Prodigy» скончыў жыццё самагубствам. Яму было 49 гадоў.

«Смерць не разглядаецца як падазроная», – паведамляе паліцыя.

«Навіна – праўда, я не магу паверыць, што кажу гэта, але наш брат Кейт скончыў жыццё самагубствам у выходныя. Я ў шоку, вельмі злы, разгублены, маё сэрца разбітае», – напісаў стваральнік «The Prodigy» Ліэм Гоўлет ад імя гурта ў Instagram.

Паводле «The Sun», цела Флінта знайшлі каля восьмай раніцы ў Данмаў у графстве Эсэкс. Абставіны гібелі музыкі не паведамляюцца.

Кейт Флінт быў адным са стваральнікаў «The Prodigy» ў 1990 годзе. З андэграўндавай рэйв-сцэны вырасла адная з самых вялікіх групаў у Брытаніі.

Флінт стаў знакаваю фігурай на брытанскай музычнай сцэне з ягонымі энергічнымі жывымі выступамі ды адметнымі валасамі і татуіроўкай. Спачатку ён браў удзел у калектыве ў якасці танцора, а ў 1996 годзе ўпершыню запісаў сінгл.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў