Памёр рэдактар «Газеты Слонімскай» Віктар Валадашчук


На 62-м годзе жыцця пасля хваробы памёр заснавальнік і галоўны рэдактар адзінага недзяржаўнага друкаванага выдання на Гарадзеншчыне, «Газеты Слонімскай», Віктар Валадашчук.

Віктар Валадашчук прысвяціў газеце 22 гады свайго жыцця. А журналісцкая і рэдактарская праца не дадаюць здароўя… Акрамя таго рэдактар быў паплечнікам усіх незалежных журналістаў у Беларусі.

Пра месца і час пахавання будзе паведамлена пазней.

«Газета Слонімская» – штотыднёвае грамадска-палітычнае выданне. Выданне была засанавана ў красавіку 1997 году Віктарам Валадашчуком. Апошнія гады не аднойчы агучвалася пра складаны фінансавы стан. Тым не менш, выданне надалей выходзіць на 24 старонках разам з рэкламнай газетай «Аддушына» накладам больш за 3 000 асобнікаў.

Газета шырока і ўсебакова асвятляе палітычныя, грамадскія і культурныя падзеі, надае вялікую ўвагу гісторыі роднага краю, спартоваму, рэлігійнаму і літаратурнаму жыццю. Акрамя папяровай, газета мае і электронную версію.

Hавiны
Супраць «Газеты Слонімскай» завялі справу за знявагу Лукашэнкі
2015.08.05 14:55

СК belsat.eu

Стужка навінаў