Памёр расейскі актор Аляксей Баталаў


Як паведамляюць расейскія СМІ, народны артыст СССР Аляксей Баталаў памёр у Маскве на 89-м годзе жыцця. Развітанне з акторам пройдзе ў Маскве ў Доме кіно.

Аляксей Баталаў нарадзіўся ва Уладзіміры ў 1928 годзе. Сыграў у дзясятках савецкіх кінафільмах, сярод іх «Ляцяць жураўлі» (які атрымаў галоўны прыз Канскага фестывалю), «Масква слязам не верыць» (які атрымаў прэмію Оскар), «Дзевяць дзён аднаго года», «Дама з сабачкам», «Справа Румянцава» і іншыя.

Апошнія два месяцы жыцця Баталаў правёў у шпіталі пасля падвойнага пералому нагі.

Стужка навінаў