Памёр прэзідэнт В'етнаму


У пятніцу памёр прэзідэнт В’етнаму Чан Дай Куанг. Пра гэта паведаміла дзяржаўнае тэлебачанне і радыё краіны.

61-гадовы Чан Дай Куанг памёр у вайсковым шпіталі ў Ханоі ад «сурʼёзнай хваробы, нягледзячы на высілкі айчынных і замежных дактароў і прафесараў», паведаміла дзяржаўнае тэлебачанне Вʼетнаму.

Куанг займаў пасаду з красавіка 2016 году.

Чуткі пра хваробу прэзідэнта некалькі месяцаў раскручваліся ў сацыяльных сетках.

Падчас аднаго са сваіх апошніх выступаў Чан Дай Куанг – калі 11 верасня ў Ханой завітаў прэзідэнт Інданезіі – выглядаў нездаровым і спатыкнуўся, калі выйшаў на пляцоўку, каб агледзець ганаровая варта.

НМ, belsat.eu, паводле Reuters, фотаздымак Minh Hoang/Pool via REUTERS/ Forum

Стужка навінаў