Памёр прэзідэнт Тунісу. Яму было 92 гады


Прэзідэнт Тунісу.
Фота: facebook.com/Presidence.tn

25 ліпеня ў вайсковым шпіталі памёр прэзідэнт Тунісу Бэджы Каід ас-Сэбсі. Пра гэта паведамілі на афіцыйнай старонцы кіраўніка дзяржавы ў «Facebook’у».

У апошні месяц ас-Сэбсі неаднаразова звяртаўся па медычную дапамогу.

Пахаванне адбудзецца 27 ліпеня, паведамляе Reuters.

Спікер парламента Туніса Мухамэд Эннасэр у адпаведнасці з Канстытуцыяй стане часовым выканаўцам абавязкаў прэзідэнта краіны.

Hавiны
«Говорит Москва»: памёр Гурбангулы Бердымухамедаў. Амбасада Туркменістану: «гэта хлусня»
2019.07.21 18:02

Ас-Сэбсі нарадзіўся ў 1926 годзе. Вучыўся ў Парыжы, пасля чаго працаваў адвакатам.

Пасля здабыцця ў 1956 годзе Тунісам незалежнасці стаў дарадцам прэм’ера, затым займаў пасады генеральнага дырэктара доказнай паліцыі, міністра ўнутраных справаў, абароны, а затым замежных справаў, амбасадара ў Францыі. Будучы прыхільнікам пашырэння дэмакратыі ў краіне, у 1972 годзе пакінуў сваю пасаду і з’ехаў з краіны.

Пасля рэвалюцыі 1987 года стаў амбасадарам у Нямеччыне, далей – спікерам і дэпутатам палаты прадстаўнікоў. У 1994 годзе вярнуўся да прафесіі адваката.

Падчас рэвалюцыі 2011 года заняў пасаду прэмʼер-міністра, а ў 2014 годзе быў абраны прэзідэнтам Тунісу.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў