Памёр музыка Вілі Токараў, які ўцёк з СССР у ЗША


Вілі Токараў. Фота: willitokarev.ru

На 85-ым годзе жыцця памёр савецкі, амерыканскі ды расейскі аўтар-выканаўца песняў Вілі Токараў. Пра гэта паведаміў народны артыст Расеі Мікалай Тамразаў са спасылкай на сям’ю музыкі, паведамляе «Эхо Москвы».

Шансанье памёр у адной з анкалагічных больніцаў Масквы, піша «Рен-ТВ».

Вілі (сапраўднае імя – Вілен) Токараў нарадзіўся ў 1934 годзе. Скончыў музычную вучэльню пры Ленінградскай кансерваторыі.

Працаваў у аркестры Анатоля Крола, сімфа-джаз-ансамблі Жана Татляна, у ансамблі Барыса Рычкова, спявачкі Гюлі Чахелі, у ансамблі «Дружба» Аляксандра Бранявіцкага. Пачаў пісаць песні, музыку і тэксты. Працаваў у аркестры Ленінградскага радыё і тэлебачання. Праз ганенні на джаз зʼехаў у Мурманск, дзе стаў выканаўцам уласных песень. У 1974 годзе з’ехаў у ЗША. У Расею вярнуўся ў 1990-я гады.

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары