Памёр Мухамэд Алі – легенда сусветнага боксу


Легендарны баксёр Мухамэд Алі памёр у ЗША на 75-м годзе жыцця пасля больш чым 30 гадоў барацьбы з хваробай Паркінсона, паведаміў афіцыйны прадстаўнік ягонай сямʼі.

Спартовец памёр у шпіталі ў Фенікс, штат Арызона, куды яго даставілі два дні таму з рэспіратарным захворваннем.

Алі быў адзіным баксёрам, які тройчы выйграваў тытул чэмпіёна свету ў цяжкай вазе. За сваю амаль дваццацігадовую спартовую карʼеру ён выйграў 56 паядынкаў, 37 з якіх скончыліся накаўтам.[/vc_column_text][vc_single_image image=”207687″ img_size=”large”][vc_column_text]Упершыню ён выйграў сусветнай тытул пад сваім сапраўдным імем Касіус Клей у паядынку з Соні Лістанам у лютым 1964 года. Перад гэтым ён правёў толькі 12 баёў у якасці прафесійнага баксёра – усе яны закончыліся ягонай перамогай.

У 1967 годзе, пасля адмовы праходзіць службу ў войску, ён быў пазбаўлены чэмпіёнскага тытулу, яму таксама забаранілі праводзіць баі на тэрыторыі ЗША, а таксама выязджаць за мяжу.

Адмена забароны на правядзенне баёў дазволіла Алі вярнуць чэмпіёнскі тытул у 1974 годзе ў паядынку з Джорджам Форманам.

Прайграўшы ў 1978 годзе Леану Спінксу, у паўторным паядынку ў той жа год Алі здолеў вярнуць тытул, стаўшы, такім чынам, чэмпіёнам свету ў трэці раз.

МЯ, паводле bbc.com

Стужка навінаў