Памёр лаўрэат Нобэлеўскай прэміі Жарэс Алфёраў


Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіке (2000 г.), ураджэнец Віцебска Жарэс Алфёраў памёр на 89-годзе жыцця. Пра гэта паведаміла прэс-служба КПРФ.

Жарэс Алфёраў нарадзіўся ў 1930 годзе ў Віцебску. Скончыў з залатым медалём сярэднюю школу № 42 у Менску, некалькі семестраў адвучыўся ў Беларускім Політэхнічным Інстытуце (цяпер БНТУ) на энергетычным факультэце, пасля чаго паехаў паступаць у Ленінградскі электратэхнічны інстытут. У 1952 годзе скончыў факультэт электроннай тэхнікі ЛЭТІ. У 1972 году Алфёраў стаў прафесарам. Сябра Расейскай і Беларускай Акадэміі навук. Аўтар больш за 500 навуковых прац, трох манаграфіяў і 50 вынаходстваў. У 2000 годзе атрымаў Нобелеўскую прэмію па фізіцы.

У савецкія часы быў сябрам КПСС, у 1989 годзе стаў народным дэпутатам. Дэпутат Дзярждумы РФ шасці скліканняў (у 1995 годзе быў абраны ад руху «Наш дом – Расея» і яшчэ пяць разоў ад КПРФ).

У 2001-м Лукашэнка ўзнагародзіў Алфёрава ордэнам Францыска Скарыны «за вялікі асабісты ўклад у развіццё фізічнай навукі, арганізацыю беларуска-расейскай навукова-тэхнічнай супрацы, умацаванне дружбы народаў Беларусі і Расеі».

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў