Памёр кіраўнік аршанскага ТБМ і былы мэр Барані Юрый Нагорны


Юрый Нагорны.
Фота: facebook.com/arciom.sizincau

17 ліпеня стала вядома пра смерць кіраўніка аршанскай суполкі Таварыства беларускай мовы Юрыя Нагорнага. Пра гэта паведаміў у сваім Facebook Арцём Сізінцаў.

«Сумная вестка… Памёр Юры Нагорны, сапраўдны беларускі патрыёт, паслядоўны абаронца роднай мовы, дэмакратыі і гарадскога самакіравання. У Барані няма бадай ніводнага чалавека, які б не ведаў яго. Светлая памяць», – адзначыў Сізінцаў.

https://www.facebook.com/photo.php?fbid=2991224177599709&set=a.661523110569839&type=3

Юрыю Нагорнаму быў 71 год. Ён нарадзіўся ў Заходняй Беларусі, але паводле размеркавання разам з жонкай быў накіраваны ў Барань, дзе працаваў настаўнікам. Праз некаторы час ён быў прызначаны дырэктарам адной з бараньскіх школаў і разам з жонкай ствараў у Барані школьныя музеі. У пачатку 1990-х ён узначаліў Бараньскі савет дэпутатаў. Дзякуючы яму, у горадзе былі перайменаваныя вуліцы ў гонар беларускіх герояў, піша orsha.eu.

Пасля сыходу з гарвыканкаму Юрый Нагорны вярнуўся на дырэктарскую пасаду ў школу, а таксама ўзначаліў Аршанскую арганізацыю ТБМ, якой кіраваў да смерці. У 2019 годзе гэтая арганізацыя атрымала грамадскую прэмію як найбольш актыўнае грамадскае аб’яднанне рэгіёну. За гэтую прэмію быў абноўлены помнік паўстанцам Каліноўскага ў Пагосцішчы і часткова прафінансаваны першы вандроўны фестываль імя Караткевіча.

Аб’ектыў
Улады хацелі прыбраць помнік паўстанцам Каліноўскага – а цяпер іх два!
2019.08.29 23:55

МГ belsat.eu

Стужка навінаў