Памёр касманаўт Аляксей Лявонаў


Не стала касманаўта Аляксея Лявонава. Першы чалавек, які выйшаў у адкрыты космас, памёр ва ўзросце 85 гадоў. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».

У апошнія гады жыцця Аляксей Лявонаў цяжка хварэў.

Фота: ТАСС. Аляксей Лявонаў

Ён выйшаў у адкрыты космас 18 сакавіка 1965 году і правёў там 12 хвілін.

У 1975 годзе прыняў удзел у праекце «Саюз-Апалон» – стыкоўцы савецкага і амерыканскага касмічных караблёў.

СК belsat.eu

Стужка навінаў