Памёр кампазітар Ігар Лучанок


Ігар Лучанок. Фота - minsknews.by

Кампазітар і педагог, народны артыст Беларусі Ігар Лучанок памёр на 81-м годзе жыцця. Раней, 2 лістапада, ён быў шпіталізаваны з інсультам.

Пра смерць кампазітара ў «Facebook» паведаміў ягоны сябра Георгі Сураўнёў.

Ігар Лучанок напісаў кантаты «Курган» на словы Я. Купалы і «Салдацкае сэрца», «Невядомы салдат» і «Зоры над соснамі»; паэму-паданне «Гусляр», вакальна-сімфанічную паэму «Вайна не патрэбна», цыкл рамансаў «О, Радзіма бацькоў» на вершы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Максіма Танка і Ніла Гілевіча; песні «Памяць сэрца», «Мой родны кут», «Жураўлі на Палессе ляцяць», «Спадчына», «Алеся», «Вераніка», «Верасы», «Хатынь», «Калі б камяні маглі гаварыць», «Ліст з 45-га», «Майскі вальс», «Пакуль на Зямлі існуе каханне», «Дарагія мае землякі», «Світанак», «Белы бусел», «Я хаджу закаханы», «Мар’іна Горка» і іншыя. Песні на ягоную музыку выконвалі ансамблі «Песняры», «Сябры», «Верасы», а таксама папулярныя расейскія спявакі. Аўтар музыкі да кінафільмаў і спектакляў.

Узначальваў Беларускі саюз кампазітараў, у 1982–1986 гг. быў рэктарам Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі. У 80-х – дэпутат Вярхоўнага Савету БССР, а потым і Вярхоўнага Савету СССР.

КА, belsat.eu

 

Глядзі таксама
Каментары