Памёр кампазітар Алег Молчан. Ён напісаў музыку да «Малітвы» Мулявіна


Алег Молчан.
Фота: Ірына Відава

Памёр беларускі кампазітар Алег Молчан. Яму было 54 гады.

Алег Молчан нарадзіўся ў 1965 годзе. З 1987 года працаваў у дзяржаўнай філармоніі. У 90-я гады пачаў працаваць з дзяржаўным ансамблем «Песняры», дзе ў 1998 годзе стаў музычным кіраўніком (пасада была свораная адмыслова для Молчана).

Для «Песняроў» Алег Молчан напісаў такія песенныя цыклы як «Вянок» і Ave Solе, а таксама кампазіцыі «Стася», «Мілая жанчына», «Падманіце мяне», «Юнацтва» і вядомую песню «Малітва» на вершы Янкі Купалы.

Грамадзянская паніхіда адбудзецца ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі 30 або 31 кастрычніка.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў