Памёр хлопчык, які ўпаў з даху ў Менску


На месцы здарэння. Фота: TUT.by

Школьнік, які 10 жніўня ўпаў з даху 12-павярховага дому на вуліцы Пляханава ў Менску, памёр у больніцы. Яму было 12 гадоў. Хлопец займаўся футболам, вучыўся ў кадэцкім класе. Сям’я зусім нядаўна прыехала з мора.

12 жніўня хлопчыка пахавалі, паведамляе TUT.BY.

У Менску хлопчык зваліўся з даху 12-павярховіка. Ён шпіталізаваны

Пры гэтым жыхары дому адзначаюць, што загінулы быў нават не з іх двару. Ён жыў праз некалькі дамоў адсюль.

Паводле папярэдняй інфармацыі, школьнік гуляў на даху з сябрам. На думку жыхароў, дзеці маглі трапіць на дах праз шчыліну ў парэнчах.

Следчы камітэт праводзіць праверку з прычыны трагедыі, усе абставіны здарэння высвятляюцца.

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары