Памёр экс-прэзідэнт Егіпту, якога зрынула «арабская вясна»


Былы прэзідэнт Егіпту Хасні Мубарак памёр ва ўзросце 91 года, паведамляе «Аль-Арабія» са спасылкай на дзяржаўнае тэлебачанне Егіпту.

Мубарак памёр у шпіталі праз некалькі тыдняў пасля аперацыі.

Хасні Мубарак знаходзіўся ва ўладзе ў Егіпце з 1981 году і быў зрынуты з пасады прэзідэнта падчас пратэстаў «арабскай вясны» 2011 года. Пасля адхілення ад улады ён шэсць гадоў правёў у зняволенні. Яго абвінавачвалі ў забойстве сотняў пратэстоўцаў у ходзе «арабскай вясны». Сам Мубарак адмаўляў, што загадваў страляць па пратэстоўцах.

У 2012 годзе Мубарака прыгаварылі да пажыццёвага зняволення, але ў сакавіку 2017 года апраўдалі, пасля чаго ён выйшаў на волю.

Пасля адстаўкі Мубарака да ўлады прыйшоў часовы ўрад. У 2012 годзе на першых канкурэнтных выбарах за ўсю гісторыю краіны да ўлады прыйшоў кандыдат ад арганізацыі «Браты-мусульмане» Махамед Мурсі. Аднак неўзабаве егіпцяне выйшлі на пратэст супраць яго праз эканамічны крызіс у краіне. У ліпені 2013 года Мурсі быў скінуты ў выніку вайсковага перавароту, арыштаваны і памёр у залі суду праз шэсць гадоў. На ягонае месцы прыйшоў генерал Абдул-Фаттах ас-Сісі, які займае пасаду прэзідэнта з 2014 году.

КА belsat.eu

Стужка навінаў