Памёр доктар юрыдычных навук, прафесар Юры Броўка


23 верасня памёр доктар юрыдычных навук, прафесар Юры Пятровіч Броўка, паведамляе факультэт міжнародных стасункаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту.

Юрый Пятровіч Броўка.
Фота: https://www.fir.bsu.by

Юрый Пятровіч нарадзіўся ў 1936 годзе ў сям’і Народнага паэта Беларусі Петруся Броўкі.

У 1956 годзе скончыў юрыдычны факультэт БДУ і з 1965 па 2017 год працаваў у БДУ (з 1965 па 1995 гады – на кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта, з 1995 па 2017 гады – на кафедры міжнароднага права факультэта міжнародных стасункаў).

Юрый Пятровіч – заснавальнік беларускай навуковай школы міжнароднага права.

СК belsat.eu

Стужка навінаў