Роберт Мугабэ, які стаў самым пажылым кіраўніком краіны на планеце, памер ва ўзросце 95 гадоў, паведамляе Бі-Бі-Сі.
Мугабэ стаў прэм’ер-міністрам Зімбабвэ пасля абвяшчэння яе незалежнасці і ліквідацыі расава-дыскрымінацыйнага рэжыму ў 1980 годзе. У 1987 годзе стаў прэзідэнтам Зімбабвэ. Сышоў у адстаўку ў 2017 годзе.
У 2017 годзе ў краіне разгарэўся крызіс – Мугабэ адхіліў Эммерсона Мнангагву ад пасады першага віцэ-прэзідэнта. У адказ на гэта 15 лістапада 2017 года атрады вайскоўцаў усталявалі кантроль над сталіцай, змясцілі Мугабэ і яго сямʼю пад хатні арышт і праз тыдзень прымусілі яго да датэрміновага складання паўнамоцтваў.
У абмен на добраахвотную адстаўку Мугабэ былі прадстаўлены судовы імунітэт, разавая выплата ў памеры $ 5 млн, пажыццёвае забеспячэнне і іншыя прывілеі.
Падчас кіравання краінай, Мугабэ і Зімбабвэ сталі вядомыя інфляцыяй у памеры мільёны адсоткаў. Людзі ў краіне жылі надзвычай бедна, але гэта не перашкаджала жонцы прэзідэнта краіны набываць дарагія рэчы ў эксклюзіўных крамах у краінах Захаду.
СК belsat.eu