Памёр Бэрнарда Бэрталюччы


Славутаму італьянскаму рэжысёру было 77 гадоў. Бэрталюччы памёр у Рыме ў выніку доўгай хваробы.

Майстар кіно нарадзіўся ў Парме ў 1940 годзе. Берталюччы быў паэтам, рэжысёрам, прадзюсарам і міжнароднай зоркай.

Ён стварыў такія фільмы, як «Апошняе танга ў Парыжы», «Маленькі Буда», «Апошні імператар», за якога ў 1987 годзе атрымаў «Оскара». Дарэчы Берталюччы быў адзіным італьянцам, які атрымаў узнагароду амерыканскай кінаакадэміі за рэжысуру.

У 2014 годзе рэжысёра адзначылі Прэміяй свету на саміце лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў